Генеалагічныя схемы ўладальнікаў маёнткаў на тэрыторыі Горацкага раёна ў XV - XVIII ст.
У схемах адлюстраваны радавыя адносіны паміж асобамі, якія валодалі найбольш значнымі маёнткамі на тэрыторыі Горацкага раёна: Горацкай воласцю, Басейскай воласцю (апошняя пазней падзялілася на драбнейшыя маёнткі — Хамінічы, Сялец і інш.) і Раманавам. Усе гэтыя воласці першапачаткова былі, верагодна, дзяржаўнай уласнасцю і былі пажалаваны князям Івану Друцкаму-Пуцяце і Юрыю Галынанскаму ў першай палове XV ст. У далейшым яны пераходзілі ў спадчыну да іх нашчадкаў мужчынскага полу, а пры іх адсутнасці — і да жанчын. На схемах прыводзяцца не поўныя радаводы феадальных родаў, а толькі асобы, непасрэдна звязаныя з гісторыяй Горацкага раёна.
У выпадках, калі яны пакідалі нашчадкаў, якія ўжо не мелі маёнткаў на гэтай тэрыторыі, працяг такіх родаў абазначаны стрэлкай.
У схемах ужыты скарачэнні:
гл. - глядзі; ж. - жонка; кн. - князь, княгіня; м. - муж; пам. - памёр; р. - раней.
У выпадках, калі гады нараджэння ці смерці прыблізныя, яны пазначаны пытальнікам.