Да пытання пра нацыянальны характар Вялікага княства Літоўскага (1993)
ВКЛ утварылася ў сярэдзіне ХІІІ ст. шляхам палітычнага аб'яднання (у мэтах супрацьдзеяння татарскай і крыжацкай пагрозе) трох зямель: уласна Літоўскай (арэал археалагічнай культуры усходнелітоўскіх курганоў, плошча — каля 64 тыс. км2), Жамойцкай (заходнелітоўскія грунтавыя пахаванні, 27 тыс. км2) і Наваградскай (з Гораднам, Ваўкавыскам, Услонімам, 23 тыс. км2). Першапачатковая тэрыторыя дзяржавы складала каля 114 тыс. км2, прычым да 80% займала балцкае, рэшту - усходнеславянскае ("рускае") насельніцтва. На чале дзяржавы стаяла літоўская дынастыя.
У ІІ-й палове ХІІІ — I-й палове ХІV ст. да гэтага ядра ("Літвы" ў пашыраным сэнсе) пераважна шляхам пагаднення, але з элементамі прымусу, далучыліся Полацкае, Віцебскае, Менскае, Свіслацкае, Пінскае і інш. княствы агульнай плошчай каля 127 тыс. км2, а таксама частка Валыні (56 тыс. км2). У адрозненне ад Наваградчыны, прыняўшай назву "Літва", яны захавалі наэву "Русь", што абумовіла тытулатуру "гаспадар Літвы і Русі". Каля 1350 г. ВКЛ ахоплівала амаль 300 тыс. км2, пры гэтым першапачатковае ядро ("палітычная Літва") займала каля 38% , а ўласна Літва з Жамойцю ("этнічная Літва") — менш 30% яго тэрыторыі.
Вялікі князь Альгерд, карыстаючыся аслабленнем Арды, падпарадкаваў частку Смаленскай, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Падольскую землі. Тэрыторыя ВКЛ дасягнула 630 тыс. км2, доля "палітычнай" Літвы зніэілася да 18%, а этнічнай - да 14%. Альгерд непасрэдна кантраляваў 10 - 15% тэрыторыі, яго фактычны суправіцель Кейстут — прыкладна столькі ж, а 70 - 75% складалі ўдэелы і вотчыны іншых Гедымінавічаў і мясцовых Рурыкавічаў. І ў вялікакняжацкім дамене, і ў княствах знаходзіліся маёнткі баяр — васалаў другога парадку.
Пасля дынастычнай уніі з Польшчай (1385 г.) улада ВКЛ пачынае абапірацца на літоўскае баярства дамена, вышэйшы слой якога ўтварае кола каталіцкіх паноў. Роля князёў памяншаецца. Пасля 1392 г. вялікі князь Вітаўт далучыў да дамена былыя ўдзелы Кейстутавічаў (Трокі, Горадна, Берасце і інш. ), Полацкае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і Смаленскае княствы. Але пры ім жа ў ВКЛ увайшлі "вярхоўскія" княствы (Адоеў, Мезечск і інш. ) з мясцовымі князямі на чале.
У 1411 – 1487 гг. ВКЛ дасягнула свайго максімальнага пашырэння – каля 687 тыс. км2 (без уліку прычарнаморскіх стэпаў). Доля княжацкіх вотчын вагалася ад 1/2 да 1/3. Са складу павялічанага дамена ажыццяуляліся буйныя пажалаванні лттоускім панам. Разам з пераважна праваслаўнымі князямі літоўскага паходжання (Гедымінавічамі, Гальшанскімі) яны стваралі вышэйшае пануючае кола, пастаўляючы ў XV ст. (за выключэннем панавання Свідрыгайлы ў 1430 – 1432 гг.) практычна ўсіх членаў Бліжняй Рады. Доля праваслаўнага баярства ў вярхоўным кіраўніцтве была мінімальный, князі-Рурыкавічы мелі вагу толькі ў землеўладанні і кіраўніцтве "рускіх" земляў, якія пасля 1440 г. атрымалі прывілеі на самакіраванне – Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Валынскай і Кіеўскай. Такія ж прывілеі атрымала Жамойць і, магчыма, Наваградчына, пасля чаго разгорнутая назва дзяржавы набыла выгляд: "Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых". Звычайна ўжывалася, аднак, скарочаная форма – "Вялікае княства Літоўскае", ці ўвогуле "Літва".
З XV ст. можна гаварыць і пра пачатак фармавання ўласна беларускага і ўкраінскага этнасаў. Пры гэтым тэрыторыя сучаснай Літвы займала ў ВКЛ каля 10%, сучаснай Украіны – 33%, Расіі – 23%, Падляшша – 1,8%, Беларусі – каля 30%. Доля Беларусі ў этнаграфічных межах ХІХ ст. (са Смаленшчынай і Падляшшам) дасягала 38%. Характар дзяржавы ў гэты час можна вызначыць як літоўска-беларуска-украінскі, пры пераважанні літоўскага кампанента ў палітычнай сферы, а беларуска-украінскага – у эканамічнай і культурнай (з паступовым нарастаннем польскага ўплыву).
У 1487 – 1514 гг. каля 1/3 тэрыторыі ВКЛ (у тым ліку 2/3 княжацкіх вотчын) адышлі да Маскоўскай дзяржавы. Памеры ВКЛ скараціліся да 496 тыс. км2, у тым ліку сучасная Літва – 14, Беларусь – 45, Падляшша – 3 і Украіна – 38%. У І-й палове XVI ст. некаторыя княствы, што заставаліся (Кобрынскае, Пінскае, Мсціслаўскае), уліліся ў дамен, адначасова працягваліся пажалаванні панам і баярам (шляхце). З 1569 г. раздача дамена практычна спынілася, закансерваваўшы структуру землеўладання: каля 25% - дамен, прыкладна столькі ж – вотчыны князёў і паноў (магнатаў, у лік якіх увайшлі асобныя князі і баяры беларуска-украінскага паходжання), каля 50% - маёнткі шляхты і царквы. Магнаты ставілі ў войска да 37% ваякаў (з іх каля паловы – са сваіх беларускіх уладанняў), шляхта літоўскіх паветаў – да 28, беларускіх – 19, украінскіх – прыблізна 9 і з Падляшша – 7%.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. тэрыторыя ВКЛ у складзе Рэчы ІІаспалітай зменшылася да 292 тыс. км2 (Беларусь — 77%, Літва – 23%. Дзяржава набывае яшчэ больш выразны наднацыянальны характар. Этнічння адрозненні беларускай, літоускай і украінскай шляхты і асабліва магнатэрыі значна згладзіліся на фоне нарастаючай паланізацыі. Пераважала не этнічная, а дэяржаўная свядомасць, адасабленне ад польскай і расійскай ("маскоўскай") энаці. У сувязі э гэтым паняцці "беларускай" ці "літоўскай" шляхты фактычна губляюць сэнс. Сярод простага люду пераважала канфесійная і метаэтнічная ("руская", "літвінская") свядомасць.