Транята (2001)

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. – Мінск, 2001. С. 518.

Транята (? – 1264), літоўскі князь, пляменнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню прыгадваецца ў “Ліфляндцкай рыфмаванай хроніцы” ў сувязі з падзеямі 1260-61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга. Т. выконваў ролю яго намесніка ў Жамойці і аднаго з бліжэйшых дарадцаў, ідэолага сумеснай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263, пасля чаго атрымаў вялікакняжацкую ўладу. Сутыкнуўшыся з прэтэнзіямі на ўладу з боку полацкага князя Таўцівіла, забіў яго. Неўзабаве сам быў забіты змоўшчыкамі – прыхільнікамі Міндоўга.